БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка расказаў пра вызваленне палітвязняў

26.01.2025 / 14:12

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка запэўнівае, што гэта не сігнал Захаду, але пахваліў амерыканцаў, якія абараняюць сваіх палітвязняў. 

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Getty Images

Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 26 студзеня закрануў тэму памілавання палітвязняў. 

«Што датычыць палітвязняў — вы нікому не верце, што на мяне нехта націснуў, нехта з беглых, увогуле з імі не маем ніякіх стасункаў… Яны мяне папрасілі і націснулі — ды не!

Мы ж адпусцілі людзей, якія папрасілі пра гэта, гэта па-першае. Мая была ўмова, давайце паглядзім — ёсць жа хворыя, ёсць старыя, якія яны рэвалюцыянеры? Ну, парушылі закон. Або ў турме будуць сядзець, або мы іх там адпусцім на іх жа хлябы, карміць не будзем. Сыходзіў з прагматычнай сітуацыі», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што не выкарыстоўвае гэты працэс для наладжвання стасункаў з Захадам.

«Публічна вам кажу — мы не жадаем выкарыстоўваць працэс вызвалення гэтых крымінальнікаў дзеля таго, каб даць сігнал Захаду. Ды пляваць я хацеў на гэты Захад! Паслухайце мяне, у мяне абсалютна няма гэтага жадання. Так, цяжка, санкцыі — гэта заўжды няпроста, але мы дамовіліся са сваімі партнёрамі», — сказаў ён. 

Аднак праз хвіліну палітык прызнаўся, што вядзе дыялог з Захадам датычна вызвалення палітвязняў:

«У іх жа — маўляў, ведаеце, калі я папрашу [пра памілаванне], то гэта я дыктатара папрашу, і гэта значыць, што я прызнаю сваю віну. Хлопцы, усё ў вашых руках, просіце — будзем разглядаць. Вось апошні раз вызвалілі 15 ці колькі там. Па-мойму, больш чым дзесяці ўвогуле адмовілі. 

Вызваляем мы гэтых людзей выключна з прынцыпу гуманнасці, а не таму што нехта пажадаў. Просяць там і Злучаныя Штаты Амерыкі, і іншыя, яны малайцы ў гэтым плане, там жа і амерыканскія грамадзяне ёсць, яны іх абараняюць. Мы іх чуем і напрамую, без усякіх нашых опаў (апазіцыянераў — «НН») вядзём з імі дыялог. Думаю, і там, і тут людзі разумныя, дамовімся. Калі яны не забівалі тут у нас і не гвалцілі, мы разгледзім гэтае пытанне. Але калі яны груба парушылі крымінальны кодэкс, я не магу гэта зрабіць, таму што заўтра мяне пачнуць ужо вашы калегі (журналісты — «НН») квасіць», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

«Яна парушае рэжым». Лукашэнка расказаў Розэнбергу з BBC пра Калеснікаву

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

«Бяруць за шкірку і кажуць: «Пішы». Экс-палітзняволеная расказала, як прасіла памілавання і ўсё адно адседзела свой тэрмін

Каментары да артыкула