БЕЛ Ł РУС

Праўладны экзітпол агучыў першыя лічбы. Лукашэнку намалявалі 87,6%

26.01.2025 / 20:24

Nashaniva.com

Гэтыя «выбары» праходзілі ва ўмовах масавых рэпрэсій. Такой стэрыльнай кампаніі не было яшчэ ніколі.

Умка і Лукашэнка, 26 студзеня 2025. Фота: Ali Cura Anadolu via Getty Images

Праўладны экзітпол агучыў першыя вынікі гэтай кампаніі. Аляксандру Лукашэнку намалявалі 87,6% галасоў. Гэта крыху больш, чым у Пуціна на мінулых выбарах — 87,28%.

Сяргею Сыранкову далі 2,7% галасоў, Алегу Гайдукевічу — 1,8%, Ганне Канапацкай — 1,6%, Аляксандру Хіжняку — 1,2%, супраць усіх — 5,1%.

Гайдукевіч ужо паспяшаўся павіншаваць Лукашэнку з перамогай, хоць афіцыйныя вынікі яшчэ не агучаныя.

Яўку абвесцілі як 85,7%. Пры гэтым некаторыя з тых, хто хадзіў на выбары, гаварылі пра пустыя журналы выбаршчыкаў. Нават на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка, ён быў другім з тых, хто адзначаўся ў спісе.

Чытайце таксама:

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Лукашэнка адказаў, ці будзе весці дыялог з апазіцыяй

Лукашэнка сказаў, што не хацеў ісці на гэтыя выбары, але на яго накінулася Качанава

Лукашэнка прыйшоў на выбары з Умкам. Той памеціў выбарчы ўчастак

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Каментары да артыкула