БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне будуць выпускаць «інавацыйныя бейсболкі». На іх хочуць зарабіць 270 тысяч даляраў

27.01.2025 / 15:13

Nashaniva.com

Для вытворчасці імпартазамяшчальных бейсболак будуць мадэрнізаваць абсталяванне.

Ілюстрацыйнае фота: БелТА

Жлобінская швейная фабрыка ў найбліжэйшыя два гады збіраецца асвоіць вытворчасць бейсболак. Усё дзеля імпартазамяшчэння.

Дырэктар фабрыкі Таццяна Осіпава расказала, што на прадпрыемстве ёсць усё неабходнае для стварэння новай прадукцыі, піша БелТА.

Пад вытворчасць бейсболак фабрыка запланавала цэлы праект. Пры гэтым для прадпрыемства гэтая прадукцыя з'яўляецца інавацыйнай і імпартазамяшчальнай. У чым інавацыйнасць папулярнага яшчэ з 1970-х гадоў галаўнога ўбору, не паведамляецца.

Планы ў фабрыкі амбіцыйныя: за кошт запуску новага прадукту прадпрыемства збіраецца павялічыць вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі на 270 тысяч даляраў.

Дарэчы, у 2024 годзе фабрыка стала «Вытворцам года» ў конкурсе «Імпартазамяшчэнне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула