Яшчэ два праекты прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі»
28 студзеня МУС прыняло рашэнне прызнаць «экстрэмісцкімі фармаваннямі» праекты «Лукашолкі» і «Простымі Словамі».
Паводле сцвярджэння ведамства, дачыненне да праекта «Лукашолкі» маюць Ганна Федаронак і Ганна Канавалава, а да «Простымі Словамі» — Кірыл Данько і грамадзянка Расіі Ганна Грабенчыкава.
Пры гэтым старонкі праекта «Простымі Словамі» не абнаўляліся ўжо два гады.
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» гомельскі чат на 47 чалавек
Экстрэмісцкім фарміраваннем упершыню прызналі тэатральную трупу
Улады пашырылі «экстрэмісцкае фармаванне» праекта «Зеркало». Такой фармулёўкі раней не было