БЕЛ Ł РУС

598 беларусаў прызналі ў мінулым годзе пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы

29.01.2025 / 12:11

Nashaniva.com

179 з 598 беларусаў не атрымалі часовы дазвол на жыхарства, а 232 — не змаглі яго працягнуць.

У 2023 годзе 598 грамадзян Беларусі і 125 грамадзян Расіі былі прызнаны пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на Дэпартамент міграцыі.

Паводле падлікаў, 179 з 598 беларусаў не атрымалі часовы дазвол на жыхарства, а 232 — не змаглі яго працягнуць.

Па ініцыятыве Дэпартамента міграцыі былі ануляваны дазвол на жыхарства 175 беларусаў.

Яшчэ траім грамадзянам Беларусі адмовілі ў выдачы пастаяннага дазволу на жыхарства, а дзевяць былі пазбаўлены гэтага статусу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула