БЕЛ Ł РУС

1 лютага пахаладае

29.01.2025 / 13:41

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 30 студзеня — 1 лютага.

У чацвер, 30 студзеня, уначы месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Ноччу 0.. +6°С, максімальная днём +6..+12°С.

31 студзеня днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.Ноччу -3..+2°С, максімальная днём +3..+9°С.

1 лютага па большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Ноччу -2..+4°С, максімальная днём 0..+6°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула