БЕЛ Ł РУС

Белы дом адмяніў указ аб замарожванні федэральных грантаў

29.01.2025 / 22:23

Nashaniva.com

29 студзеня прадстаўнік Белага дома паведаміў, што Офіс па кіраванні і бюджэце адмяніў ранейшае распараджэнне адміністрацыі Дональда Трампа аб прыпыненні надання федэральных крэдытаў, грантаў і іншай фінансавай дапамогі, піша «Голас Амерыкі».

Белы дом. Фота: Celal Gunes/Anadolu via Getty Images

Гаворка ў раней выдадзеным указе ішла пра прыпыненне, пачынаючы з 28 студзеня, выдачы ўсіх федэральных грантаў і крэдытаў датуль, пакуль не будзе праведзеная іх праверка. Пад замарожванне трапілі сродкі, прызначаныя «для замежнай дапамогі» і «няўрадавых арганізацый».

Указ быў часова заблакаваны федэральным суддзёй пасля таго, як у Федэральны суд у Вашынгтоне быў пададзены пазоў супраць гэтага рашэння. Пазоў падалі праваабарончыя групы, якія прадстаўляюць некамерцыйныя арганізацыі, уладальнікаў малога бізнэсу і спецыялістаў у галіне аховы здароўя.

Праваабарончыя арганізацыі заявілі, што прыпыненне фінансавання праграм дапамогі нанясе шкоду дзясяткам мільёнаў амерыканцаў. Генеральныя пракуроры штатаў, у якіх ва ўладзе знаходзяцца дэмакраты, падалі асобны пазоў, у якім заявілі, што прыпыненне федэральнай дапамогі з'яўляецца парушэннем Канстытуцыі і шкодзіць штатам, якія разлічваюць на падтрымку з федэральнага бюджэту.

29 студзеня раніцай Белы дом заявіў пра гатоўнасць адстойваць указ у судзе, аднак пазней у той жа дзень Офіс па кіраванні і бюджэце аб'явіў пра адмену раней выпушчанага дакумента.

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт пазней патлумачыла, што распараджэнне Офіса па кіраванні і бюджэце (OBM) аб адмене ўказа азначае не адмену замарожвання федэральнага фінансавання, а толькі адмену дакумента Офіса.

Чытайце таксама:

Трамп заклікаў да стварэння сістэмы «Жалезны купал» над ЗША

Трамп «рэзка пагаварыў» з прэм'ерам Даніі

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Трампам

Каментары да артыкула