БЕЛ Ł РУС

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў

30.01.2025 / 10:11

Nashaniva.com

Свой пяты дзень народзінаў ён праводзіць за кратамі.

Фота: БелТА

Палітвязню Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў. Свой пяты дзень народзінаў ён праводзіць за кратамі.

Падчас выбарчай кампаніі 2020 года Эдуард узначаліў перадвыбарчы штаб свайго бацькі Віктара Бабарыкі.

Іх затрымалі 18 чэрвеня 2020 года за два месяцы да выбараў, калі яны везлі з Цэнтрвыбаркам сабраныя подпісы.

Тры гады Эдуард Бабарыка правёў без суда. Толькі ў ліпені 2023 года яго асудзілі да васьмі гадоў зняволення. Сваёй віны не прызнаў.

Выстаўленыя абвінавачванні:

Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачванні — паўтара года. Пазней Эдуарда асудзілі яшчэ да двух гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула 411.

Пакаранне адбывае ў калоніі ў Бабруйску, быў у ПКТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула