БЕЛ Ł РУС

Завялі крымінальную справу на Ігара Случака

30.01.2025 / 16:38

Nashaniva.com

Папулярызатара беларускай мовы Ігара Случака абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Ігар Случак

Ігар Случак напісаў у сацсетках, што справа была заведзеная на яго 22 мая 2024 года. 24 снежня матэрыялы былі перададзеныя ў Рагачоўскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Моўны актывіст, юрыст і праваабаронца Ігар Случак, жывучы ў Беларусі, не адзін год высылаў чыноўнікам, прадпрыемствам і іншым лісты-звароты адносна выкарыстання імі ў публічнай дзейнасці беларускай мовы. Восенню 2023 года ён разам з жонкай Алінай Нагорнай і двума дзецьмі быў эвакуяваны з Беларусі пры дапамозе фонду салідарнасці BySol, але перапіску з чыноўнікамі не спыніў і пасля таго.

Апошнім часам на дзейнасць Ігара Случака звярнула ўвагу вядомая даносчыца Вольга Бондарава, якая прысвячае яму пасты ў сваім тэлеграм-канале і, відаць, піша даносы непасрэдна на месцы. 

Чытайце таксама:

Случак: Моўная палітыка БНФ у 1990-я была вельмі памяркоўнай, я з ёй не згодны

Ігар Случак напісаў рэзкі каментар пра рускамоўных беларусаў. Не вытрымаў нават Пазняк

Ігар Случак апублікаваў фота з залепленым вокам. Што здарылася?

Каментары да артыкула