БЕЛ Ł РУС

Белавежская пушча прадала трох зуброў у Татарстан

30.01.2025 / 16:58

Nashaniva.com

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» паведаміў на сваім сайце, што «ў студзені 2025 года адправіў 3 асобіны зубра (1 самец, 2 самкі) пакупнікам у Расійскую Федэрацыю».

Канкрэтны пакупнік чырванакніжных жывёл — ТАА «Хузангаеўскае» з Татарстана. 

У паведамленні адзначаецца, што па выніках апошняга ўліку папуляцыя еўрапейскага зубра ў Белавежскай пушчы налічвае 790 асобін, і яна нашмат вышэйшая за аптымальную.

Гэта «дазваляе рэалізоўваць дзікіх жывёл суб'ектам гаспадарання на тэрыторыі РБ і за мяжой», тым больш калі купцамі «выкананыя неабходныя ўмовы для ўтрымання і гадоўлі зубра еўрапейскага ў напаўвольных умовах». 

Чытайце таксама:

У Шаркаўшчынскім раёне да статка кароў прыбіўся зубр ВІДЭА

У Гродзенскай вобласці заўважылі вялікі статак зуброў

У Расію адправілі яшчэ дзевяць белавежскіх зуброў

Лукашэнка падарыў Сі Цзіньпіну зуброў

Каментары да артыкула