БЕЛ Ł РУС

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства

31.01.2025 / 22:6

Nashaniva.com

Парламент Германіі большасцю галасоў адхіліў законапраект аб узмацненні строгасці міграцыйнай палітыкі ў краіне, піша Deutsche Welle.

Фрыдрых Мерц у Бундэстагу. Фота: Sean Gallup/Getty Images

Супраць законапраекта прагаласавалі 349 парламентарыяў, 338 — падтрымалі.

Законапраект быў ініцыяваны лідарам партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), кандыдатам у федэральныя канцлеры Германіі Фрыдрыхам Мерцам. Мерц выступіў з ініцыятывай узмацнення строгасці міграцыйнай палітыкі пасля нажавой атакі ў баварскім Ашафенбургу, ахвярай якога сталі два чалавекі.

Вынесеная на галасаванне ініцыятыва прадугледжвала, што федэральная паліцыя зможа высылаць іншаземцаў, якіх улады Германіі абавязалі пакінуць краіну. Таксама ў планах была адмена механізму ўз'яднання сем'яў з асобамі, якія маюць статус субсідыярнай абароны.

Акрамя дэпутатаў апазіцыйнага блока ХДС/ХСС праект падтрымалі члены Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП) і крайне правай партыі «Альтэрнатыва для Германіі». У той жа час сацыял-дэмакраты і «Саюз-90»/«Зялёныя» не падтрымалі падобныя абмежаванні, паколькі яны, на іх думку, фактычна адмяняюць права на прытулак, гарантаванае асноўным законам Германіі.

Напярэдадні Бундэстаг падтрымаў праект рэзалюцыі блока ХДС/ХСС, які, у прыватнасці, уключаў увядзенне пастаяннага памежнага кантролю, магчымасць адмовы просьбітам прытулку проста на мяжы і затрыманне іншаземцаў, якім загадана пакінуць краіну. Але гэтая рэзалюцыя не з'яўляецца абавязковай да выканання.

Чытайце таксама:

Нямецкая эканоміка паламалася, а «плана Б» ні ў кога няма

Адэсіт, які перажыў Халакост, параўнаў у Бундэстагу Гітлера і Пуціна

МЗС Германіі пра выбары ў Беларусі: Гэта сумны дзень для ўсіх тых, хто прагне свабоды і дэмакратыі

Каментары да артыкула