БЕЛ Ł РУС

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю

1.02.2025 / 10:21

Nashaniva.com

3 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачнецца судовы працэс у дачыненні да Мікалая, Алены і Мікіты Ляпешкаў.

Ім інкрымінаваны народны арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Акавітая, піша «Вясна».

Ініцыятыва «Белпол» пацвердзіла праваабаронцам, што на лаве падсудных будзе цэлая сям'я: 47-гадовы бацька Мікалай, 46-гадовая маці Алена і іх 24-гадовы сын Мікіта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула