БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

2.02.2025 / 01:25

Nashaniva.com

Дзмітрыю Рыбко пагражае да 15 гадоў зняволення толькі па адным з артыкулаў.

Адміністрацыя прэзідэнта

50-гадовы Дзмітрый Рыбко быў арыштаваны ў студзені 2024 года. «Наша Ніва» паведамляла пра яго затрыманне, дзяржаўныя СМІ праігнаравалі гэту тэму.

На той момант Рыбко займаў высокую пасаду — быў першым намеснікам начальніка Кіраўніцтва справамі Аляксандра Лукашэнкі. Агулам жа ў сістэме Кіраўніцтва ён адпрацаваў 20 гадоў.

Чытайце таксама: Інтрыгі ў барацьбе за крэсла начальніка Адміністрацыі прэзідэнта: затрыманы Дзмітрый Рыбко, з дошкі здымаюць Назарава

Дзмітрый Рыбко (справа). Фота: president-hotel.by

Больш чым праз год знаходжання ў СІЗА функцыянер нарэшце дайшоў да суда. 13 лютага 2025 года ў Ленінскім раённым судзе Мінска пачнецца закрыты карупцыйны працэс.

На лаве падсудных будуць тры чалавекі — згаданы Рыбко, а таксама два камерсанты, Віталь Віннічак і Алег Хамутоўскі.

Віннічак узначальваў будаўнічую кампанію «Уладзіслаўбуд», а Хамутоўскі — кампанію «Акова», якая займаецца кантрольна-прапускнымі сістэмамі.

Агулам у абвінавачанні пяць крымінальных артыкулаў:

Які канкрэтны артыкул закранае каго з фігурантаў, дакладна невядома. Аднак логіка адносінаў падказвае, што камерсанты, хутчэй, будуць адказваць за дачу хабару, а топ-менеджар Кіраўніцтва справамі — за яго атрыманне, а таксама за злоўжыванне ўладай.

За самы цяжкі з артыкулаў — 430 ч.3 — Рыбко пагражае да 15 гадоў зняволення.

Дзмітрый Рыбко. Фота: udp.gov.by

Чытайце таксама:

Як 2020 год паламаў жыццё Алега Гайдукевіча. Ні сям’і, ні палітычных перспектыў, і толькі той у руцэ

Дырэктара «Гараўтамоста» судзяць за хабар і крадзеж

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Каментары да артыкула