БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украіна як ніколі блізкая да міру

2.02.2025 / 19:52

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны заявіў, што неабходна зрабіць усё для стабілізацыі сітуацыі і міру для ўсіх украінцаў.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Украіна блізкая да міру як ніколі за апошнія тры гады.

У інтэрв’ю Associated Press прэзідэнт Украіны дадаў, што краіна страціла вельмі шмат людзей, але змагла абараніць сваю незалежнасць.

«Мы змагаемся, мы жывём, мы робім усё, каб наблізіць мір. Мы да яго блізка як ніколі за гэтыя тры гады вайны. Мы адстаялі сваю дзяржаву, незалежнасць, краіну, сталіцу, многія гарады і вёскі.

На жаль, мы страцілі шмат людзей. Я вельмі ганаруся нашымі гераічнымі людзьмі. Хто мог усё гэта ўявіць? Ніхто. Хто мог ведаць пра ўсе гэтыя наступствы? Ніхто», — сказаў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што неабходна зрабіць усё магчымае, каб жыццё ва Украіне стабілізавалася і каб мір быў у кожнага ўкраінца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула