На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны
Адбылося гэта падчас трэніроўкі, паведамляе СК.
Днём 21 студзеня падчас трэніроўкі па футболе ў Ашмянах 11-гадовы хлопчык павіс на перакладзіне, у выніку чаго вароты ўпалі проста на дзіця.
З цяжкімі траўмамі школьнік шпіталізаваны. Яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.
Заведзена крымінальная справа.
«Следчыя ўстанавілі, што футбольныя вароты не былі належным чынам замацаваныя. Акрамя таго, выяўлены шматлікія парушэнні ў рабоце трэнера. Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.165 (неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя непаўналетняга) Крымінальнага кодэкса», — паведамілі ў СК.