БЕЛ Ł РУС

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» краўдфандынгавую платформу Gronka

3.02.2025 / 16:22

Nashaniva.com

Рашэнне было прынята КДБ 27 студзеня. Датычнымі да праекта лічаць Паўла Лібера і Крысціну Дробыш.

Платформа Gronka запрацавала ў ліпені 2024 года. З яе дапамогай беларусы маглі падтрымліваць розныя праекты: напрыклад, падкаст «Праз космас», зборнік апавяданняў Аляксандра Чарнухі «Гвалт», кнігу беларускіх калыханак, аўдыёкнігу «Зэкамерон» Максіма Знака.

Чытайце таксама:

У Гомелі семярых падлеткаў будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» «Дух Русі»

Яшчэ два праекты прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» гомельскі чат на 47 чалавек

Каментары да артыкула