БЕЛ Ł РУС

На Віцебшчыне за хабар судзяць «Жанчыну года»

3.02.2025 / 17:5

Nashaniva.com

Таццяна Парфёненка была галоўным бухгалтарам ільнозавода, пра яе неаднаразова пісала раёнка.

Фота: Дубровенскі райвыканкам

У Дубровенскім раёне за хабар будуць судзіць Таццяну Парфёненка — галоўнага бухгалтара Дубровенскага льнозавода.

У 2023 годзе Парфёненка атрымала званне «Жанчына года Дубровеншчыны» ў намінацыі «Жанчына ў сістэме прамысловага комплексу і будаўніцтва», піша Orsha.eu.

Таццяна неаднаразова рабілася гераіняй артыкулаў у раённай газеце «Дняпроўская праўда», дзе расказвала пра поспехі прадпрыемства, у бухгалтэрыі якога адпрацавала амаль 18 гадоў. Праўда, з 2024 года імя бухгалтаркі ў раёне больш не фігуруе. Верагодна, на яе завялі крымінальную справу.

У верасні 2024 года Дубровенскім ільнозаводам зацікавіўся Следчы камітэт. Была заведзеная крымінальная справа ў сувязі з карупцыйнымі схемамі ў галіне будаўніцтва. У бухгалтэрыі прадпрыемства прайшлі ператрусы, падчас якіх былі канфіскаваныя фінансавыя дакументы.

Чытайце таксама:

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Генпракурор Швед анансаваў новыя гучныя крымінальныя справы па карупцыі

Дырэктара «Гараўтамоста» судзяць за хабар і крадзеж

Каментары да артыкула