БЕЛ Ł РУС

Ці можна пасля датэрміновага выхаду на працу вярнуцца ў дэкрэтны адпачынак?

4.02.2025 / 16:48

Nashaniva.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны дало адказ на пытанне, якое хвалюе многіх мам з дзецьмі да трох гадоў: ці можна падчас адпачынку па доглядзе дзіцяці выйсці на працу, а затым, крыху папрацаваўшы, вярнуцца ў «дэкрэт».

Паводле тлумачэння прэс-службы міністэрства, у Беларусі любы чалавек, які знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, можа выйсці з дэкрэтнага адпачынку і затым зноў яго аформіць пры неабходнасці.

Пры гэтым выплата дапамогі будзе захаваная ў памеры 50%, калі чалавек выйдзе на працу на поўную стаўку. А на 100% дапамога захаваецца, калі працаваць не больш чым на 0,5 стаўкі.

Пры паўторным афармленні адпачынку выплата дапамогі працягнецца ў поўным памеры.

Чытайце таксама:

Змяніліся правілы выплат на дзяцей

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект

Самая маладая шматдзетная маці Беларусі распавяла, ці плануе нараджаць яшчэ

Каментары да артыкула