БЕЛ Ł РУС

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых

6.02.2025 / 15:13

Nashaniva.com

Дзяржаўнаму абвінаваўцу па крымінальнай справе супраць карніка Сямёна Серафіновіча спатрэбілася некалькі гадзін, каб пералічыць усе прозвішчы яўрэяў, знішчаных у Мірскім гета, — піша «Спутнік».

Сымон Серафіновіч. Фота: Stefan Rousseau — PA Images/PA Images via Getty Images

6 лютага Вярхоўны суд пачаў разгляд крымінальнай справы Серафіновіча, які пасмяротна абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа.

Як вынікае з абвінавачання, якое сёння ў судзе зачытвае пракурор, у перыяд акупацыі нацысцкімі войскамі Серафіновіч узначаліў падраздзяленне Мірскай раённай дапаможнай паліцыі. Па яго загадзе ў Мірскім гета было знішчана больш за 3700 яўрэяў, у тым ліку дзяцей і старых.

Пракурор падчас абвяшчэння абвінавачання пералічыў усе ўстаноўленыя прозвішчы знішчаных у Мірскім гета, ён пачаў зачытваць спіс у пачатку пасяджэння і завяршыў толькі пасля перапынку ў судовым паседжанні.

Акрамя знішчэння Мірскага гета, Серафіновіч абвінавачваецца ў асабістым удзеле ў расстрэлах мірных жыхароў, правядзенні акцый запалохвання.

Як вынікае з матэрыялаў справы, якую расследавала Генеральная пракуратура Беларусі, Серафіновіч вінаваты ў смерці больш як чатырох тысяч мірных грамадзян.

Справу складаюць 30 тамоў, па ёй праходзяць больш за 50 сведак.

Чытайце таксама:

Серыял «Джэнтэльмены» ад Гая Рычы. Якая роля дасталася нашчадку беларускага карніка Серафіновіча?

Каментары да артыкула