БЕЛ Ł РУС

Расклад некаторых аўтобусаў і тралейбусаў змяняецца ў Мінску з прычыны рамонту мосту на праспекце Незалежнасці

7.02.2025 / 09:41

Nashaniva.com

Змены сталі неабходнымі з-за капітальнага рамонту пуцеправода з вуліцы Маскоўскай на праспект Незалежнасці, які пачнецца ў суботу і будзе доўжыцца да канца восені.

Кіраўніцтва «Мінсктранса» прыняло рашэнне змяніць з 8 лютага расклад некаторых папулярных у гараджан і гасцей сталіцы аўтобусаў і тралейбусаў, паведамляецца на сайце транспартнай кампаніі.

Гэта звязана з правядзеннем капітальнага рамонту пуцеправода з вуліцы Маскоўскай на праспект Незалежнасці і абмежаваннем руху транспарту на плошчы Незалежнасці і вуліцы Бабруйскай.

Так, з 05:00 8 лютага і на ўвесь перыяд капрамонту будзе змянёна расклад наступных маршрутаў:

Аўтобусы: №40, 47С, 50С, 78, 100, 111 і 190Э.

Тралейбусы: №4, 7, 36, 44 і 58.

У «Мінсктрансе» таксама адзначаюць, што з-за прагназуемых затораў на дарогах маршрутаў гэтых аўтобусаў і тралейбусаў магчыма адхіленне ад раскладу іх руху.

Актуальны расклад грамадскага транспарту рэкамендуецца правяраць на афіцыйным сайце «Мінсктранса».

Чытайце таксама:

Закрыюць мост з вуліцы Маскоўскай на праспект Незалежнасці ў Мінску. Як аб'язджаць?

Каментары да артыкула