БЕЛ Ł РУС

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне

7.02.2025 / 18:3

Nashaniva.com

Сярод 32 малочных камбінатаў самая складаная эканамічная сітуацыя — на полацкім.

Наведвала камбінат старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава разам з членамі прэзідыума верхняй палаты Нацыянальнага сходу, уключаючы былых віцэ-прэм'ераў і кіраўнікоў Мінсельгаспрада Леаніда Зайца і Міхаіла Русага.

Аб чым дамовіліся дэлегацыя, невядома. Але чыноўніца заўважыла, што сітуацыя на камбінаце — самая складаная сярод іншых малочных вытворчасцяў у краіне.

«Сёння мы выпрацоўвалі пэўныя рашэнні, якія дапамогуць гэтаму прадпрыемству, а гэта не толькі пляцоўка ў Полацку, але і ў Віцебску. З 32 малочных камбінатаў, мабыць, самая складаная сітуацыя — на Полацкім малочным камбінаце», — распавяла яна.

Полацкі малочны камбінат — прадпрыемства ў Віцебскай вобласці, якое займаецца вытворчасцю малочнай прадукцыі, сухога малака і масла.

Чытайце таксама:

Колькі каштуе беларускі камамбер?

Стаў вядомы памер мыта, якое Еўракамісія прапануе ўвесці на сельгаспрадукцыю і азотныя ўгнаенні з Беларусі і Расіі

Круты адкрыў у Вілейцы вытворчасць сыру з белай цвіллю

Беларусь забараніла ўвоз мяса і малочных прадуктаў з Германіі

Каментары да артыкула