БЕЛ Ł РУС

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін

8.02.2025 / 7:50

Nashaniva.com

У пятніцу вечарам на платформе «Байсол» з'явілася паведамленне пра збор на карысць нядаўна вызваленай праз амаль 4 гады зняволення Паліны Шарэнды-Панасюк.

Паліна Шарэнда-Панасюк з мужам Андрэем на віленскім вакзале. Сустрэць Паліну прыйшлі дзясяткі беларусаў. 6 лютага 2025 года. Фота: Наша Ніва

Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Брэста. Яе затрымалі 3 студзеня 2021 года, а 9 чэрвеня таго самага года асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавачвалі па арт. 364 КК РБ (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі), а таксама па артыкулах аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК РБ) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Паліна выйшла на волю 1 лютага 2025 года, правёўшы больш за чатыры гады ў зняволенні.

За чатыры гады зняволення Паліну трымалі ў ізаляцыі амаль 180 дзён, збівалі, адпраўлялі на псіхіятрычную экспертызу. Ёй не аказвалі медыцынскую дапамогу, нягледзячы на цяжкі стан.

6 лютага стала вядома, што Паліне Шарэндзе-Панасюк удалося выехаць за межы Беларусі, а ў чацвер увечары яна прыехала ў Вільню, дзе ўпершыню за апошнія чатыры гады пабачыла мужа, дзяцей і сяброў.

Цяпер Паліне патрэбная падтрымка для аднаўлення — як фізічнага, так і эмацыйнага. Таму па просьбе сям'і адкрыты збор на 5 тысяч еўра.

Ваша дапамога — гэта крок да таго, каб жанчына змагла спакойна адпачыць, паправіць здароўе і вярнуцца да нармальнага жыцця.

Неабходную суму сабралі менш чым за суткі. Па стане на 08:00 раніцы суботу сабрана 5 170 еўра з заяўленай сумы ў 5000 еўра.

Падтрымаць Паліну Шарэнду-Панасюк данатам можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Каментары да артыкула