БЕЛ Ł РУС

На пахаванні снайперкі Марыі Зайцавай у Кіеве быў заўважаны незвычайны бел-чырвона-белы сцяг

8.02.2025 / 14:46

Nashaniva.com

 Але гамяльчане яго добра ведаюць.

На пахаванні снайперкі Марыі Зайцавай у Кіеве быў заўважаны незвычайны бел-чырвона-белы сцяг

З’яўленне сцяга пракаментаваў «Флагштоку» ўладальнік сцяга, добраахвотнік з Гомеля — Ігар Краўчанка:

«На пахаванне Марыі папрасілі прынесці што-небудзь звязанае з Гомелем. Я прынёс сцяг 5-га мікрараёна, пад ім і развіталіся».

У Гомелі гэты сцяг памятаюць па партызанскіх акцыях 2020-га года, у Кіеве — па акцыях у падтрымку беларусаў.

Добраахвотніцу з Гомеля Марыю Зайцаву, якая 17 студзеня загінула пад Пакроўскам, учора пахавалі ў Кіеве. У цырымоніі ўдзельнічалі беларускія добраахвотнікі, актывісты, байцы Інтэрнацыянальнага легіёну, украінскія вайскоўцы.

Чытайце таксама:

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Асабістыя рэчы Марыі Зайцавай перадалі ў музей Вольнай Беларусі ў Львове

«На вайне Маша была шчаслівая. Легіён быў яе другой сям'ёй». Сябра Марыі Зайцавай, што загінула ва Украіне, расказаў пра яе

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Каментары да артыкула