Менеджар пункта выдачы заказаў у Віцебску накраў тавараў на 15 тысяч рублёў
Спецыяліста па працы з кліентамі анлайн-крамы падазраюць у прысваенні тавараў, якія належаць арганізацыі, на суму звыш 15 тысяч рублёў, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
Высветлілася, што 20-гадовы работнік аформіў праз акаўнты сваіх знаёмых больш за 160 найменняў тавараў на пункт выдачы крамы па месцы працы. Дастаўлены тавар ён не выкупляў, а афармляў яго вяртанне.
«Пры гэтым на склад маркетплэйса тавар не вяртаў, а выносіў з пункта выдачы. Выкрадзенае зламыснік выкарыстаў у асабістых патрэбах, а частку прадаваў праз гандлёвыя інтэрнэт-пляцоўкі», — паведамілі падрабязнасці ва УУС.
Аднак кіраўніцтва крамы заўважыла, што колькасць атрыманых заказаў і грашовых сродкаў, якія паступілі на рахунак прадпрыемства, не супадае, і звярнулася ў міліцыю.
Цяпер фігуранту справы пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
Бабуля папрасіла ўнука ўзяць на захаванне інвалідны вазок, а ён здаў яго ў ламбард
Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы
У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў