БЕЛ Ł РУС

Ноччу ў Гомельскім і Мазырскім раёнах былі выбухі. Імаверна, збілі шахеды

9.02.2025 / 10:42

Nashaniva.com

Выбухам папярэднічаў пачатак масіраванай атака расійскімі ўдарнымі БПЛА тэрыторыі Украіны, піша «Флагшток».

Ілюстрацыйны здымак

На поўдні Мазырскага раёна выбух зафіксаваны прыкладна ў 02:07.

Паводле інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага канала «Рында маніторыць», прыкладна ў 01:54 БПЛА перасёк мяжу Беларусі і ляцеў у напрамку Нароўлі.

Сігнал ад беспілотніка быў страчаны недалёка ад пасёлка Барбароў (8 км ад МНПЗ).

У Гомелі было чуваць два моцныя глухія выбухі з інтэрвалам 15-20 секунд у 03:26. На поўдзень ад Гомеля зафіксавана прымяненне сіл СПА па беспілотніках.

Прымяненне авіяцыі беларускім бокам не фіксавалася.

Выбухам папярэднічаў пачатак масіраванай атака расійскімі ўдарнымі БПЛА тэрыторыі Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула