БЕЛ Ł РУС

Мінчук спецыяльна паехаў за мяжу, каб перавесці грошы тэлефонным махлярам

10.02.2025 / 9:4

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуўся 36-гадовы мінчук, які стаў ахвярай тэлефонных аферыстаў. Мужчыну патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся работнікам банка, і паведаміў, што зламыснікі аформілі на яго некалькі крэдытаў, піша прэс-служба МУС.

Каб іх ануляваць і прадухіліць страту грошай, мінчуку прапанавалі запісаць відэа з адмовай ад усіх банкаўскіх аперацый. Каб пазбегнуць праблем з законам суразмоўца забараніў каму-небудзь распавядаць пра тое, што здарылася.

Далей пайшла гісторыя аб будучым ператрусе і неабходнасці «задэклараваць зберажэнні».

Для гэтага пацярпеламу сказалі адправіцца ў суседнюю краіну, абгрунтаваўшы тым, што ў Беларусі для яго заблакаваныя ўсе транзакцыі.

Па вяртанні дадому ахвяру пераканалі павялічыць крэдытную нагрузку і ўзяць пазыку нібыта для таго, каб ўяўныя ашуканцы не змаглі аформіць на яго новыя крэдыты.

Частку з гэтых сродкаў ён перавёў «на бяспечны рахунак» добраахвотна, а калі грошы з карты пачалі спісвацца без яго ўдзелу, зразумеў, што стаў ахвярай падману.

У суме мінчук аддаў аферыстам 130 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула