БЕЛ Ł РУС

Кожны трэці мінчук гатовы з'ехаць з Беларусі праз палітыку — апытанне ад уладаў

10.02.2025 / 17:10

Nashaniva.com

«Кіберпартызаны» атрымалі справаздачу чыноўнікаў з Мінгарвыканкама аб апытанні гарадскіх жыхароў.

Справаздача мінскіх чыноўнікаў за 2022 год. Скрыншот: «Кіберпартызаны»

Дакумент, які патрапіў да «Кіберпартызанаў», быў створаны ў чэрвені 2022 года. У справаздачы чыноўнікі кажуць аб выніках апытання мінчан і тлумачаць, як санкцыі ЕС і США паўплывалі на эканоміку.

Згодна апытанню, кожны трэці мінчук гатовы з'ехаць з Беларусі назаўсёды ці на некаторы час праз палітыку.

«Значная частка сталічных жыхароў (40%) мяркуе, што адносіны ўлады з народам характарызуюцца вострымі супярэчнасцямі», — пішуць чыноўнікі.

Неабароненымі ад самавольства чыноўнікаў лічыць сябе 43% рэспандэнтаў. Толькі 4% звязваюць надзеі на паляпшэнне свайго жыцця з мясцовымі ўладамі, 8% — з цэнтральнымі, вынікае з апытання.

У эканамічным аглядзе аўтары справаздачы скардзяцца на зніжэнне ВРП (валавага рэгіянальнага прадукту) і страты экспартнай выручкі мінскіх прадпрыемстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула