У Гватэмале аўтобус упаў з моста, загінуў як мінімум 51 чалавек
Як піша Reuters, аўтобус ехаў з горада Сан-Агусцін-Акасагвастлан у сталіцу краіны, горад Гватэмалу.
Фота: AP Photo/Moises Castillo
Паводле звестак агенцтва, ДТЗ здарылася сёння раніцай, 10 лютага, калі аўтобус, які ехаў па ажыўленай шашы, зваліўся з аўтамабільнага моста Пуэнтэ-Беліс у яр.
Загінулі 36 мужчын і 15 жанчын.
Прэзідэнт Гватэмалы Бернарда Арэвала абвясціў трохдзённую нацыянальную жалобу і накіраваў на месца трагедыі экстранныя службы для аказання дапамогі.
Чытайце таксама:
У машыны прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча на поўным ходзе адвалілася кола
У ЗША закрылі музей паводкі, бо яго затапіла
Спёка ў Еўропе забярэ мільёны жыццяў. Якія гарады самыя небяспечныя