БЕЛ Ł РУС

Наталлю Ладуцьку па справе INeedHelp асудзілі на чатыры гады калоніі і далі гіганцкі штраф

11.02.2025 / 15:11

Nashaniva.com

Сення ў Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд для Наталлі Ладуцькі. Суддзя Яўген Пісарэвіч вынес рашэнне — 4 гады калоніі і штраф 600 базавых велічынь (25 200 рублёў), паведамляюць праваабаронцы.

Наталлю асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса за садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці».

Жанчына была затрымана падчас рэйду 23-24 студзеня 2024 года і знаходзілася ў СІЗА больш за год за дапамогу рэпрэсаваным. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула