БЕЛ Ł РУС

СБУ выкрыла ў сваіх шэрагах расійскага агента — кіраўніка штаба Антытэрарыстычнага цэнтра

12.02.2025 / 13:52

Nashaniva.com

Як паведамляе СБУ, на ФСБ працаваў кіраўнік штаба Антытэрарыстычнага цэнтра Службы бяспекі Украіны. Украінскія спецслужбы задакументавалі 14 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці агента.

Кіраўнік СБУ Васіль Малюк (справа) і затрыманы кіраўнік штаба Антытэрарыстычнага цэнтра Службы бяспекі Украіны

Кіраўнік СБУ Васіль Малюк паведаміў, што ён асабіста ўваходзіў у аператыўна-следчую групу, якая займалася распрацоўкай здрадніка і ўзначальваў аперацыю па яго затрыманні. Аб усіх этапах спецаперацыі ён дакладваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.

Малюк паведаміў, што СБУ задакументавала 14 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці агента: украінскія спецслужбы праніклі ў яго тэлефоны і камп’ютары.

СБУ сцвярджае, што праз агента яны перадалі расіянам дэзынфармацыю. Дэталі спецаперацыі абяцаюць паведаміць пазней. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула