БЕЛ Ł РУС

Школьнік на Дзвіне праваліўся праз лёд і яго ледзь не знесла плынню

12.02.2025 / 23:27

Nashaniva.com

На Дзвіне сёння ледзь не здарылася трагедыя. Два хлопчыкі пайшлі гуляць на раку, і адзін з іх неасцярожна пайшоў на самае небяспечнае месца, дзе быў самы тонкі лёд, паведамляе прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

Па словах іншага хлопчыка, ягоны сябар пачаў скакаць па лёдзе, пакуль не праваліўся ў ваду. Ён пачаў клікаць на дапамогу, але сябар зразумеў, што да яго ўжо не дацягнецца. Дзіця падхапіла хуткая плынь, і яно пачало тануць.

На шчасце, выратаваць хлопчыка паспелі віцебскія ратавальнікі. Калі яны прыбылі на месца, яго ўжо аднесла за 40 метраў ад берага.

Да хлопчыка даплылі на лодцы, дасталі яго з вады і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. З папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» школьніка адвезлі ў бальніцу.

У якой канкрэтна мясцовасці адбылося гэта здарэнне, у паведамленні МНС не ўдакладняецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула