БЕЛ Ł РУС

Прапагандыст Шпакоўскі парадаваў чыноўнікаў у М'янме кнігамі і песнямі

14.02.2025 / 2:7

Nashaniva.com

13 лютага прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі, які ў мінулым годзе быў прызначаны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, сустрэўся ў сталіцы М'янмы Нейп'ідо з мясцовым міністрам інфармацыі У Маўнг Маўнг Онам, піша Reform.news на падставе паведамленняў мясцовай прэсы.

Фота: gnlm.com.mm

У м'янманскім выданні The New Light of Myanmar Шпакоўскі фігуруе як старшыня Выканаўчага камітэта па супрацоўніцтве паміж М'янмай і Беларуссю — што гэта за арганізацыя, невядома.

«Падчас сустрэчы Шпакоўскі перадаў міністру копіі зборніка «Выбраныя апавяданні М'янмы» і «38 гісторый Мінгала» (на рускай і м'янманскай мовах), а таксама чатыры песні пра М'янму, напісаныя беларускім кампазітарам», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, беларускі прапагандыст «абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва ў сферы медыя паміж М'янмай і Беларуссю».

Акрамя міністра інфармацыі, на сустрэчы са Шпакоўскім прысутнічалі таксама ягоны намеснік і іншыя афіцыйныя асобы ведамства.

У сваіх сацыяльных сетках Шпакоўскі пра гэтую паездку і сустрэчу пакуль не паведамляў. 

Чытайце таксама:

«Не падайце духам, паручык Шпакоўскі». Як беларускія прапагандысты і аналітыкі рэагуюць на падзеі ў Сірыі

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

«Гігін і Шпакоўскі — таксама Беларусь, мы такія, як яны»

Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці

Шпакоўскі пагражае расійскаму «Коммерсанту» блакіроўкай на тэрыторыі Беларусі

Каментары да артыкула