Па Беларусі аўтапрабегам правязуць расійскіх вайскоўцаў, якія страцілі канечнасці на вайне супраць Украіны
Аўтапрабег з удзельнікамі нападу на Украіну арганізуюць расіяне з нагоды 9 мая.
Ілюстрацыйнае фота: Рускае геаграфічнае таварыства
У Беларусі і Расіі арганізуюць аўтапрабегі ў гонар гарадоў-герояў і 9 мая. У іх возьмуць удзел расійскія вайскоўцы, якія ўдзельнічалі ў поўнамаштабным уварванні ва Украіну.
Адзін з аўтапрабегаў пачнецца каля Брэсцкай крэпасці і скончыцца ў Маскве, паведамляе Sputnik.
Старт іншага маршруту будзе ў Мурманску, прабег пройдзе праз Санкт-Пецярбург у Маскву. Трэці шлях — гэта паўднёвы маршрут са стартам у Севастопалі.
У аўтапрабегах плануецца выкарыстоўваць аўтамабілі «Масквіч», адаптаваныя для ўдзельнікаў вайны супраць Украіны, якія страцілі канечнасці.
Будуць і ўдзельнікі ад Беларусі. Цяпер прапрацоўваецца, хто менавіта прадставіць краіну ў гэтым мерапрыемстве.
Чытайце таксама:
Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку
Саўна, у якую ўзялі на працу Бондараву, няпростая. Ёй кіруе серыйны даносчык-камуніст