БЕЛ Ł РУС

У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе да -20 градусаў марозу

14.02.2025 / 19:16

Nashaniva.com

У нядзелю 16 лютага і ў панядзелак 17 лютага ў Беларусі чакаецца да -20 градусаў марозу, паведамілі ў «Белгідрамеце».

16 лютага ў многіх раёнах Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, на некаторых дарогах можа быць галалёдзіца. Месцамі — парывісты вецер.

Чакаецца, што тэмпература паветра будзе ноччу ад -10..-15 да -7..-9 градусаў на Захадзе краіны. Удзень максімальная тэмпература будзе -2..-9 градусаў.

17 лютага таксама чакаецца снег і галалёдзіца, а мінімальная тэмпература ноччу можа даходзіць да -10..-20 градусаў марозу. Максімальная ўдзень — -1..-9 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула