БЕЛ Ł РУС

Былы муж Ціманоўскай расказаў, што вярнуўся ў Беларусь яшчэ да выбараў і прагаласаваў за Лукашэнку

14.02.2025 / 21:21

Nashaniva.com

Былы муж бягухі Крысціны Ціманоўскай у вечар Дня ўсіх закаханых з’явіўся на стрыме ў прапагандыста Рыгора Азаронка.

Скрын стрыма

Нагадаем: нядаўна спартоўка Крысціна Ціманоўская даведалася, што яе былы муж Арсеній Зданевіч знянацку вярнуўся на радзіму. Яна напісала пра гэта ў інстаграме і тэгнула ў сторыс акаўнты МУС Беларусі, а таксама памежнай службы.

Арсеній Зданевіч расказаў, што калі пабачыў пост былой жонкі, не здзівіўся. «Я чакаў, што яна нешта такое можа выкінуць».

«Чалавек, напэўна, абурыўся ад таго, што я выбраў сваю родную краіну, а не застацца дзесьці ў Еўропе. Яна сюды не можа вярнуцца, яна вырашыла проста мне напаскудзіць. Шчыра кажучы, я не ведаю, што ў галаве чалавека», — сказаў ён.

На словы Ціманоўскай, што ён не вярнуў ёй грошы, Арсеній адказаў, што нічога не краў.

Пра сваю пратэсную дзейнасць Арсеній адзначыў, што беларускія структуры добра працуюць і ён упэўнены, што «яны ва ўсім разбяруцца».

Зданевіч вярнуўся яшчэ да «выбараў» 26 студзеня. Ён схадзіў прагаласаваць у Брэсце (па месцы прапіскі). Мужчына сказаў, што прагаласаваў за Лукашэнку.

Зданевіч сказаў, што ў Беларусь ехаў мэтанакіравана, бо яму тут камфортна і тут блізкія. Ці гэта было праз камісію па вяртанні генпракурора Шведа, мужчына не тлумачыў.

Чытайце таксама:

Крысціна Ціманоўская пракаментавала заяву Следчага камітэта і «перапіску» з Ігарам Турам

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць

Каментары да артыкула