БЕЛ Ł РУС

У Смаргоні 9-гадовы хлопчык праваліўся пад лёд

14.02.2025 / 23:54

Nashaniva.com

Здарэнне, якое магло скончыцца трагедыяй, адбылося 14 лютага ў гарадскім парку. Лёд на рацэ, на які ступіў хлопчык, меў таўшчыню ўсяго 3 см.

«Хлопчык, вяртаючыся з музычнай школы, вырашыў скараціць шлях праз раку Оксна і праваліўся за два метры ад берага пад лёд. Двое мінакоў заўважылі гэта і змаглі выратаваць яго пры дапамозе хакейнай клюшкі», — паведамляе МНС.

З дыягназам «пераахаладжэнне» хлопчыка даставілі ў бальніцу. Цяпер ягонаму жыццю нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула