БЕЛ Ł РУС

Былы муж Ціманоўскай заявіў, што спартсменка прымала забароненыя прэпараты

15.02.2025 / 10:35

Nashaniva.com

Арсеній Зданевіч у стрыме Рыгора Азаронка сказаў, што Крысціна Ціманоўская ўжывала спартыўнае харчаванне, якое ўтрымлівала забароненыя рэчывы, аднак не ўдакладніў, якія менавіта.

Паводле яго слоў, гэта адбывалася яшчэ да яе першых афіцыйных спаборніцтваў у складзе польскай зборнай, і тады праверак не праводзілася.

Таксама Зданевіч адзначыў, што Ціманоўская рэгулярна рэкламуе біялагічна актыўныя дабаўкі ў Instagram.

Чытайце таксама:

Былы муж Ціманоўскай расказаў, што вярнуўся ў Беларусь яшчэ да выбараў і прагаласаваў за Лукашэнку

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»

Крысціна Ціманоўская пракаментавала заяву Следчага камітэта і «перапіску» з Ігарам Турам

Каментары да артыкула