БЕЛ Ł РУС

У мінскім двары мясцовыя жыхары браніравалі месцы на паркоўцы вёдрамі і цэглай

16.02.2025 / 17:55

Nashaniva.com

ДАІ гэта не спадабалася.

Фота: сацсеткі

Жыхары мінскага двара на Лынькова, 9 браніравалі месцы на паркоўцы з дапамогай цэглы і вёдраў. Пасля таго, як у інтэрнэце з'явілася відэа, на сітуацыю адрэагавала Дзяржаўтаінспекцыя.

ДАІ паведаміла, што кантралюе сітуацыю ў двары, каб прадухіліць правапарушэнні і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. За загрувашчванне аўтамабільных дарог пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 5 базавых велічынь (ад 84 да 210 рублёў).

Цяпер вёдры і цэгла прыбраныя з паркоўкі камунальнікамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула