БЕЛ Ł РУС

У Саудаўскую Аравію прыляцела ўкраінская дэлегацыя

16.02.2025 / 19:29

Nashaniva.com

На наступным тыдні ў Саудаўскую Аравію прыбудуць прадстаўнікі ЗША і Расіі, каб абмеркаваць будучую сустрэчу Трампа і Пуціна, паведамлялі раней заходнія СМІ.

Фота: пасольства Украіны ў Саудаўскай Аравіі

«Пачалі працоўны візіт украінскай урадавай дэлегацыі ў Саудаўскую Аравію з сустрэчы з амаль сотняй мясцовых прадпрымальнікаў. Умацаванне нашых эканамічных сувязяў — гэта ўмацаванне нашых народаў, нашых рэгіёнаў і глабальнай бяспекі. (…)

У наступныя дні будуць дзясяткі сустрэч, каб падрыхтаваць візіт прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў Саудаўскую Аравію. У прыватнасці, рыхтуем падпісанне важных эканамічных дагавораў з краінамі рэгіёну»,

напісала ў фэйсбуку міністр фінансаў Украіны Юлія Свірыдзенка.

Расія і ЗША ўжо пацвердзілі, што адпраўляюць свае дэлегацыі.

Politico пісала, што дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц, дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнік па Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф у найбліжэйшыя дні адпраўляюцца ў Саудаўскую Аравію, каб пачаць мірныя перамовы з прадстаўнікамі Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула