БЕЛ Ł РУС

Памёр былы кіраўнік старавераў-паморцаў Беларусі

17.02.2025 / 18:42

Nashaniva.com

13 лютага 2025 года на 90-м годзе жыцця не стала Пятра Арлова, настаяцеля Успенскай стараверскай царквы ў Полацку, паведамляе тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Пётр Арлоў. Скрыншот з відэа

У дзяцінстве айцец Пётр быў вязнем гітлераўскага канцлагера. У савецкія гады ён служыў мараком замежнага плавання, а затым працаваў інжынерам на нафтаправодзе «Дружба». Пазней жа цалкам прысвяціў сябе духоўнаму жыццю. Месяц таму пайшла з жыцця ягоная жонка, з якой ён пражыў 70 гадоў.

Пётр Арлоў раней быў старшынёй Цэнтральнай рады Дрэўлеправаслаўнай паморскай царквы ў Беларусі. Аднак у 2019 годзе ён падаў прашэнне аб адстаўцы, саступіўшы пасаду старшыні Аляксандру Бялову.

Вызначыць дакладную колькасць старавераў-паморцаў у Беларусі сёння складана: іх рэсурсы разрозненыя. У некаторых крыніцах, аднак, гаворыцца пра 40 парафій, большасць з якіх знаходзіцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Чытайце таксама:

Памёр Валеры Петрыкевіч

Памерла актрыса і вучоная Юлія Чурко

Памёр святар Георгій Каляда

Каментары да артыкула