БЕЛ Ł РУС

Памёр стваральнік пасты Nutella

17.02.2025 / 20:21

Nashaniva.com

Франчэска Рывела працаваў у «хімічным кабінеце» кампаніі Ferrero, дзе былі створаны некаторыя з самых знакавых тварэнняў брэнда, піша The Sun. Яму было 97 год.

Франчэска Рывела. Калаж: torinocronaca.it

Памёр 97-гадовы Франчэска Рывела 14 лютага.

На сваёй працы ў Ferrero Рывела дапамог стварыць знакамітую шакаладную пасту Nutella.

Нарадзіўся хімік у Італіі, дзе скончыў універсітэт. На вытворчасці Ferrero Рывела працаваў з 1952 года.

У яго засталіся тры сыны, дачка і сем унукаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула