БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Батумі ў ДТЗ загінула 25-гадовая беларуска

17.02.2025 / 22:34

Nashaniva.com

У ноч на 16 лютага ў цэнтры грузінскага Батумі ў ДТЗ загінула 25-гадовая грамадзянка Беларусі, а яе хлопец атрымаў цяжкія траўмы ў ДТЗ, паведамляе «Позірк».

Скрыншот з відэа

Як паведаміў «Позірку» беларускі праваабаронца Раман Кісляк, які жыве ў Грузіі, пара праводзіла сястру дзяўчыны, якая ляцела ў Мінск. На зваротным шляху ў таксі, на якім яны ехалі, паводле папярэдняй інфармацыі, урэзаўся іншы аўтамабіль.

Пасажыраў выкінула з машыны. Дзяўчына памерла, а ў хлопца пераломы. Ён у цяжкім стане, але выйшаў з комы.

Фота загінулай: t.me/batumchik

Першапачаткова паліцыя заявіла сябрам пары, якія пачалі іх шукаць, не застаўшы дома, дзе засталіся ўключаныя кампутары, што пацярпелыя — мясцовыя жыхары. Аднак пасля яны былі ідэнтыфікаваныя як беларусы.

Фота пацярпелага: t.me/batumchik

18 лютага сябры загінулай паедуць у морг на апазнанне. Пра гібель дзяўчыны паведамілі яе сястры, якая даведалася пра гэта ўжо ў Мінску.

Кіроўца таксі цяпер таксама ў бальніцы, а кіроўца другога аўтамабіля арыштаваны.

Чытайце таксама:

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Праз тры гады змагання за свае правы першай сям’і беларусаў у Грузіі канчаткова адмовілі ў прытулку

Каментары да артыкула