БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адно дзіця атрымала траўмы ў Гродне, катаючыся на цюбінгу

18.02.2025 / 9:58

Nashaniva.com

Увечары 16 лютага 11-гадовы хлопчык разам з бацькам і братамі катаўся на цюбінгах з горкі, якая не была прызначаная для гэтых мэтаў.

Скрыншот відэа СК

Падчас спуску ў цюбінг хлопчыка ўрэзаўся іншы цюбінг. Не надаўшы гэтаму значэння, хлопчык працягнуў катацца, піша СК.

Раніцай наступнага дня школьнік пажаліўся бацькам на галаўны боль.

Медыкі дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар мозгу, пералом цемянной косткі.

Зараз дзіця знаходзіцца пад назіраннем спэцыялістаў, яго жыццю нічога не пагражае.

Нагадаем, што ў нядзелю ў Гродне 10-гадовая школьніца, катаючыся на цюбінгу, зламала нагу. У яе цюбінг таксама ўрэзаўся іншы цюбінг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула