БЕЛ Ł РУС

У Кобрыне за пратэсты будуць судзіць двух братоў і сямейную пару

18.02.2025 / 15:53

Nashaniva.com

У судзе Кобрынскага раёна 25 лютага пачнецца разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса супраць Дзмітрыя Кубарэцкага, Наталлі Кубарэцкай, Віктара Ціханенкі, Іллі Ціханенкі. Працэс будзе весці суддзя Аляксей Кміта, піша «Вясна».

З дапамогай «Белпол», што вядома пра абвінавачваных.

Іллю Ціханенку 28 гадоў. Мужчына працаваў ліцейшчыкам на кобрынскай фабрыцы дзіцячых цацак «Палессе». У 2018 годзе Ілля прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што на сваёй старонцы «Укантакце» апублікаваў фота сцяга і эмблемы нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі.

Брату Іллі, Віктару Ціханенку, 23 гады. Хлопца неаднаразова судзілі за бойкі і распіццё алкаголю ў грамадскіх месцах.

35-гадовы Дзмітрый і 34-гадовая Наталля Кубарэцкія — муж і жонка, якія маюць 9-гадовую дачку. Наталля зарэгістраваная як індывідуальная прадпрымальніца. Па стане на 2019 год Дзмітрый працаваў штукатурам у Брэсцкім рамонтна-будаўнічым трэсце № 1. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула