БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі ў Мастах адкрыюць самы вялікі падвесны пераход у Беларусі

18.02.2025 / 21:2

Nashaniva.com

Пакуль працягваецца рэканструкцыя, але хутка па мосце ўжо можна будзе прайсціся. Пра гэта паведаміла тэлекампанія «Гродна».

Адкрыццё падвеснага перахода плануецца на 28 красавіка. У гэты дзень у 1972 годзе пераправу адкрылі пасля ўзвядзення.

Цяпер будаўнічыя працы скончаны на 95%. Ад старой версіі самага вялікага падвеснага перахода ў Беларусі засталіся толькі пілоны, якія цалкам абшылі новым металам.

Асноўныя канструкцыі гатовыя, зараз будаўнікі ўсталёўваюць асвятленне і прыступаюць да замены часовага драўлянага насцілу на тэрасавую дошку.

Пасля рэканструкцыі на частцы пераправы будзе шкляная падлога.

Мост у Мастах падчас рэканструкцыі. Фота: тэлекампанія «Гродна»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула