Пачаўся чарговы суд над Эдуардам Бабарыкам
Суд над экс-кіраўніком штаба Віктара Бабарыкі пачынаецца ў судзе Ваўкавыскага раёна. Яму пагражае дадатковыя да 10 гадоў два гады пазбаўлення волі.
Падчас выбарчай кампаніі 2020 года Эдуард узначаліў перадвыбарчы штаб свайго бацькі Віктара Бабарыкі. Іх затрымалі 18 чэрвеня 2020 года за два месяцы да выбараў, калі яны везлі ў Цэнтрвыбаркам сабраныя подпісы.
Тры гады Эдуард Бабарыка правёў без суда. Толькі ў ліпені 2023 года яго асудзілі да васьмі гадоў зняволення па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сваёй віны не прызнаў.
Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачванні — паўтара года. Пазней Эдуарда асудзілі яшчэ да двух гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула 411.
Зараз над 35-гадовым Эдуардам пачынаецца чарговы суд.
Чытайце таксама:
Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў
«Эдуарда Бабарыку выводзяць з ШІЗА: кладзіся на шконку нізкага статусу. Ён адмаўляўся, трымаўся»