БЕЛ Ł РУС

Памерла вядомая ў 1990-х прапагандыстка Ніна Чайка

21.02.2025 / 10:55

Nashaniva.com

Ёй было 85 гадоў.

Фота: Беларускі саюз журналістаў

Памерла вядомая ў 1990-х прапагандыстка Ніна Чайка, пра што паведаміў праўладны Беларускі саюз журналістаў.

Ніна Чайка нарадзілася ва Усурыйску Прыморскага краю ў сям'і вайскоўца, якога пасля вайны перавялі ў Беларусь.

Ніна Чайка скончыла журфак БДУ і больш за 50 гадоў працавала ў Белтэлерадыёкампаніі: узначальвала моладзевыя рэдакцыі спачатку радыё, потым — тэлебачання, а ў пачатку 1990-х на тэлебачанні ўзначаліла рэдакцыю навукова-папулярных і навучальных праграм, затым — рэдакцыю літаратурна-драматычных праграм Беларускага радыё.

У 2002—2008 гадах Чайка была галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Нёман», затым амаль тры гады — намеснікам галоўнага рэдактара часопіса Саюзнай дзяржавы «Белая вежа».

Ніна Чайка была вядомая ў 1990-х як прапагандыстка. Яна працавала на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё і ў прамым эфіры вяла праграму «Размова па сутнасці». У ёй моцна хваліла Лукашэнку і ўлады і мяшала з брудам апазіцыю, у прыватнасці, рэзка крытыкавала Васіля Быкава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула