БЕЛ Ł РУС

Мужчына распыліў пярцовы балончык у аўтамабіль сямейнай пары

21.02.2025 / 11:17

Nashaniva.com

На спецлінію 102 паступіла паведамленне ад мінчука пра тое, што невядомы мужчына распыліў пярцовы балончык у салон аўтамабіля, у якім заяўнік знаходзіўся разам з жонкай і дзіцём, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Асобу падазраванага хутка вызначылі. Ім аказаўся 46-гадовы жыхар Мінскай вобласці, які працуе вядучым спецыялістам на адным з прадпрыемстваў.

Затрыманы растлумачыў, што прычынай яго паводзінаў стала нібыта няправільнае перастройванне аўтамабіля пацярпелага падчас руху.

Праз гэта мужчына спачатку стварыў аварыйную сітуацыю, прымусіўшы кіроўцу спыніцца, затым нанёс некалькі ўдараў па кузаве машыны, а калі той кіроўца адчыніў дзверы, распыліў у яго пярцовы балончык.

У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула