БЕЛ Ł РУС

Падтрымка Зяленскага сярод украінцаў вырасла да 63% — апытанне

21.02.2025 / 15:34

Nashaniva.com

Амаль дзве траціны ўкраінцаў (63%) цалкам або хутчэй ухваляюць дзейнасць Уладзіміра Зяленскага як прэзідэнта Украіны, а 74% лічаць яго патрыётам.

Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images 

Пра гэта сведчаць даныя апытання праекта Онух IBIF (пры фінансаванні Брытанскай акадэміі), апублікаванага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі (КМІС), паведамляе «Суспільнае».

Паказчыкі апытання:

Паводле сацыёлагаў, паказчык ухвалення (approve) блізкі да паказчыка даверу (trust), але яны не цалкам ідэнтычныя (напрыклад, можна ўхваляць дзеянні палітыка, але не давяраць яму цалкам).

Таксама гэтыя паказчыкі (і ўхвалення, і даверу) адрозніваюцца ад электаральнага рэйтынгу, калі чалавек павінен выбраць са спісу, за каго будзе галасаваць. Падчас галасавання людзі выкарыстоўваюць іншыя крытэрыі ацэнкі, што адлюстроўвае іншае стаўленне да палітыка.

 «Зараз многія маніпулююць дадзенымі і прадстаўляюць узровень ухвалення/даверу як электаральныя рэйтынгі, што з’яўляецца некарэктным», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула