Стывен Кінг вярнуўся ў Х і раскрытыкаваў Трампа
Вядомы пісьменнік закінуў сацсетку Х у мінулым годзе, але цяпер палічыў важным выказацца там пра Трампа.
Стывен Кінг. Фота: Mathew Tsang / Getty Images
«Проста хацеў сказаць, што Трамп — здрадніцкі, любячы Пуціна прыдурак! Ілана гэта датычыцца ўдвая!», — напісаў Стывен Кінг.
Пісьменнік Стывен Кінг публічна пакінуў сацсетку ў 2024 годзе. Тады ён заявіў, што платформа стала «надта таксічнай».
Гэта першыя публікацыі Кінга з таго моманту.
Выказванні Кінга ў Х. Скрыншот: @StephenKing / Х
Чытайце таксама:
Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе